:

Міждзяржаўны дыялог

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Канадай устаноўлены 15 красавіка 1992 г.

Пасольства Рэспублікі Беларусь адкрыта ў Атаве ў 1997 годзе. Канадскія інтарэсы ў Беларусі з 2016 года прадстаўляе Пасольства Канады ў Польшчы.

З 1997 года па 2000 год пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Канадзе займаў М.М. Хвастоў, з 2001 года па 2007 год – Н.М. Мазай. З 2008 года па цяперашні час дыпламатычная прысутнасць Беларусі ў Канадзе застаецца на ўзроўні часовага паверанага ў справах.

З 2017 года па 2020 год двухбаковыя адносіны развіваліся канструктыўна, назіралася зацікаўленасць бакоў у актывізацыі супрацоўніцтва ў палітычнай, камерцыйнай, парламенцкай і міжведамаснай абласцях. За гэты перыяд:

♦ адбыўся шэраг кантактаў на міністэрскім узроўні (сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з С.Дыёнам у снежні 2016 г. і з К.Фрыланд у снежні 2017 г.; з былым прэм'ер-міністрам Канады, кіраўніком канадскай дэлегацыі на 74-й сесіі ГА ААН Джо Кларкам у верасні 2019 г., тэлефонныя размовы з Ф.-Ф.Шампанем у чэрвені і верасні 2020 г.);

♦ павышаны ўзровень дыпламатычнай прысутнасці (да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла з рэзідэнцыяй у г.Варшаве) Канады ў Рэспубліцы Беларусь (у снежні 2016 г. і студзені 2019 г. паслы Канады ў Беларусі С. дэ Бор і Л.Скэнлан уручылі даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку);

♦ адноўленая практыка і павышаны ўзровень рэгулярнага правядзення міжмідаўскіх кансультацый (г.Атава, люты 2017 г.; г.Мінск, верасень 2018 г.; г.Атава, красавік 2019 г.).

У 2020 годзе паміж Беларуссю і Канадай адбыўся абмен візуальнымі віншаваннямі з нагоды нацыянальных святаў дзвюх краін – 1 ліпеня ў гонар Дня Канады Нацыянальная бібліятэка Беларусі стварыла на сваім манументальным будынку малюнак канадскага сцяга, а 3 ліпеня з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Ніягарскі вадаспад быў асвечаны колерамі беларускага сцяга.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці