:

Беларуска-канадскія эканамічныя адносіны

З 2017 года пасля аднаўлення двухбаковага ўзаемадзеяння гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Канадай паступова актывізуецца.

Двухбаковы гандаль Беларусі і Канады за 2015-2020 гг., млн. дол. ЗША

 

 

2015

2016

2017

2018

2019

2020

2020 да 2019
у %

тавараабарот

30,6

73,2

60,4

47,5

43,7

48,0

109,8

экспарт

11,1

53,7

13,3

22,3

16,1

19,1

118,6

імпарт

19,5

19,5

47,1

25,2

27,6

28,9

104,7

Агульны аб'ём беларускага экспарту ў Канаду за 2020 год склаў 19,1 млн. долараў ЗША. Гандлёвае сальда склалася адмоўным і склала 9,8 млн. далараў.

Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту з'яўляліся мэбля, клееная фанера, калійныя і мінеральныя ўгнаенні, прылады на вадкіх металах, шкловалакно.

Канадскі імпарт у Беларусь паводле вынікаў 2020 года склаў 28,9 млн даляраў ЗША. У нашу краіну пастаўляліся марожаная рыба, моцныя спіртныя напоі, медыцынскія прыборы, лекавыя сродкі.

У 2020 годзе экспарт паслуг у Канаду склаў 27,2 млн. долараў (135,1 % да 2019 года), імпарт – 12,6 млн. долараў (126,3 % да 2019 года). У экспарце пераважалі камп'ютарныя, тэлекамунікацыйныя, інфармацыйныя і транспартныя паслугі.

Па выніках 2020 г. з Канады паступіла інвестыцый на суму 10,3 млн. даляраў, у тым ліку 4,4 млн. даляраў прамых інвестыцый, з якіх 3,0 млн.даляраў — прамыя інвестыцыі на чыстай аснове.

Беларускі і канадскі бакі выступаюць за развіццё двухбаковага гандлю. Так, 27 верасня 2018 г. у г. Мінску адбыўся Першы Беларуска-Канадскі дзелавы форум, арганізаваны пры садзейнічанні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Канадскай асацыяцыі дзелавых сувязяў з Еўразіяй (CERBA).

У 2019 – 2020 гг. арганізавана серыя мерапрыемстваў, накіраваных на знаёмства канадскіх бізнесменаў з перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь, а таксама па ўстанаўленне прамых кантактаў з айчыннымі вытворцамі прадукцыі, арыентаванай на экспарт. У тым ліку:

– у кастрычніку 2019 г. Часовы павераны Я.Русак выступіў з прэзентацыяй Рэспублікі Беларусь на канферэнцыі «Еўразійскі эканамічны саюз: магчымасці супрацоўніцтва», арганізаванай у г.Манрэалі CERBA;

♦ у снежні 2019 г. забяспечаны выступ прадстаўніка дыпмісіі і ўдзел беларускай дэлегацыі ў міжнароднай канферэнцыі па будаўніцтве і інфраструктуры, арганізаванай CERBA у рамках выставы Construct Canada;

♦ у лютым 2020 г. у Ванкуверскім клубе Пасольствам праведзена прэзентацыя экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь для бізнес-супольнасці правінцыі Брытанская Калумбія;

♦ у сакавіку 2020 г. у г.Таронта забяспечаны выступ прадстаўніка Пасольства на міжнароднай канферэнцыі па горназдабычы, арганізаванай CERBA у рамках Сусветнай канферэнцыі па разведцы і распрацоўцы карысных выкапняў PDAC-2020;

♦ у сакавіку 2020 г. пры садзейнічанні Пасольства арганізавана відэаканферэнцыя, прысвечаная супрацоўніцтву паміж Рэспублікай Беларусь і Канадай у сферы сельскай гаспадаркі;

♦ у красавіку 2020 г. замежная ўстанова сумесна з беларускімі прадпрыемствамі прыняла ўдзел у вэбінары, прысвечаным пытанням прасоўвання экспарту ў Канаду. Мерапрыемства было арганізавана CERBA з мэтай абмеркавання праблематыкі прасоўвання прадукцыі еўразійскіх кампаній на канадскі рынак, а таксама прадастаўлення рэкамендацый з боку канадскіх дыстрыб'ютараў па патрабаванням і ўмовам паставак тавараў у Канаду;

♦ у маі 2020 г. праведзена відэаканферэнцыя, прысвечаная пытанням прасоўвання беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі на рынкі Канады і Вялікабрытаніі. Мерапрыемства было арганізавана пасольствамі Рэспублікі Беларусь у г.Атаве і г.Лондане сумесна з CERBA;

♦ у ліпені 2020 г. адбылася відэаканферэнцыя, прысвечаная экспарту беларускай харчовай прадукцыі на канадскі рынак, арганізаваная па ініцыятыве Пасольства з мэтай устанаўлення прамога кантакту паміж беларускімі вытворцамі і канадскімі дыстрыб'ютарамі, а таксама прэзентацыі айчыннай прадукцыі, экспарт якой у Канаду не абмежаваны рэгулятыўнымі мерамі.

У якасці мэты на кароткатэрміновую перспектыву бакамі вызначана далейшае паступальнае развіццё двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці