:

Пасведчанне на вяртанне

Пасведчанне на вяртанне выдаецца Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Канадзе:

♦ грамадзянам Рэспублікі Беларусь — у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь альбо заканчэння тэрміну яго дзеяння падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;

♦ непаўналетнім грамадзянам — у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь;

♦ асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, бежанцам і замежным грамадзянам, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, – у выпадку страты (крадзяжу) праязнога дакумента падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;

♦ грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія маюць несапраўдныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) ўезду ў Рэспубліку Беларусь, – у выпадку іх дэпартацыі, выправаджэння ў Рэспубліку Беларусь, выдачы Рэспубліцы Беларусь.

Пасведчанне на вяртанне выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа быць выкарыстана для выезду з Рэспублікі Беларусь.

Пасля прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь уладальнік пасведчання на вяртанне павінен у месячны тэрмін здаць яго ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства альбо ў Міністэрства замежных спраў (грамадзяніну, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь і які знаходзіцца на консульскім уліку).

Выдача пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, або асобе без грамадзянства, якія пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:

1. Заява;

2. 2 каляровыя фотаздымкі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

3. Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу (пры яго наяўнасці);

4. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанню страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь альбо праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (Police Report);

5. Плацежны дакумент на сумму 20 ЕЎРА;

6. Прадаплочаны канверт (Xpresspost, FedEx, UPS) з запоўненым зваротным адрасам памерам не менш за 26 см x 15.9 см / 10.2" x 6.2" (пры звароце па пошце).


Пры афармленні пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, або асобе без грамадзянства, якія пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:

1. Заяву (гл. заўвагу);

2. Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;

3. Пасведчанне аб нараджэнні, легалізаванае ва ўстаноўленым парадку — для непаўналетняга, які нарадзіўся за межамі Рэспублікі Беларусь;

4. 2 каляровыя фотаздымкі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

5. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанню страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (Police Report);

6. Прадаплочаны канверт (Xpresspost, FedEx, UPS) з запоўненым зваротным адрасам памерам не менш за 26 см x 15.9 см / 10.2" x 6.2" (пры звароце па пошце).

Грамадзянам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, пасведчанне на вяртанне выдаецца бясплатна.

Таксама бясплатна выдаюцца пасведчанні на вяртанне грамадзянам Рэспублікі Беларусь і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія высылаюцца, дэпартуюцца ў Рэспубліку Беларусь або выдаюцца Рэспубліцы Беларусь па хадайніцтвах праваахоўных органаў замежных дзяржаў, альбо з'яўляюцца ахвярамі гандлю людзьмі, альбо не маюць сродкаў для выплаты консульскага збору.

Тэрмін афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь — да 1 месяца з дня падачы заявы.

Тэрмін дзеяння пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь — да 6 месяцаў у залежнасці ад неабходнасці атрымання грамадзянамі і асобамі без грамадзянства выязных і транзітных віз.


ЗАЎВАГІ:

Пры звароце па пошце да камплекта дакументаў варта прыкласці запіску з інфармацыяй аб даце выезду ў Рэспубліку Беларусь, напрыклад, «выезд з Канады запланаваны на 1 ліпеня 2020 года».

За непаўналетняга заява запаўняецца і падпісваецца адным з яго законных прадстаўнікоў. Пры гэтым у заяве ўказваецца інфармацыя аб непаўналетнім, якому неабходна аформіць пасведчанне на вяртанне.

У выпадку страты (крадзяжу) пашпарта для паскарэння апрацоўкі запыту варта нароўні з вышэйпералічанымі дакументамі таксама прадставіць, пры наяўнасці, копію дакумента, які сведчыць асобу або пазначыць дадзеныя страчанага (скрадзенага) пашпарта.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці