:

Даведка аб пацверджанні вадзіцельскага пасведчання

Для пацверджання вадзіцельскага пасведчання, выдадзенага ў Рэспубліцы Беларусь, неабходна прадставіць:

1. Заява, адрасаваная Пасольству Рэспублікі Беларусь у Канадзе, у вольнай форме з абавязковым змяшчэннем:

♦ прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка;

♦ даты нараджэння заяўніка;

♦ адраса пражывання ў Канадзе;

♦ мабільнага тэлефона;

♦ адраса электроннай пошты;

♦ подпісу заяўніка;

2. Арыгінал вадзіцельскага пасведчання;

3. Арыгінал або натарыяльна завераную копію дзеючага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (старонкі 30-33, старонка з адзнакай аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь);

4. Плацежны дакумент на сумму 35 ЕЎРА;

5. Прадаплочаны канверт (Xpresspost, FedEx, UPS) з запоўненым зваротным адрасам памерам не менш за 26 см x 15.9 см / 10.2" x 6.2" (пры звароце па пошце).

Тэрмін афармлення даведкі — да трох тыдняў з даты атрымання поўнага пакета дакументаў.

Даведка афармляецца на бланку Пасольства Рэспублікі Беларусь У Канадзе на англійскай мове.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці