:

Прыём у грамадзянства Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2002 г. «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (далей – Закон аб грамадзянстве) любая асоба, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, мае права звярнуцца з заявай аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, калі яна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасля атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь на працягу сямі гадоў бесперапынна. Тэрмін пражывання можа быць скарочаны альбо не прымяняцца ўвогуле для:

♦ беларусаў, а таксама асоб, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, і іх нашчадкі (кроўныя родзічы па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

♦ асоб, якія маюць выбітныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту або валодаюць прафесіяй або кваліфікацыяй, якія прадстаўляюць дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь;

♦ асоб, якія з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, якія раней знаходзилися ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з артыкулам 31 Закона аб грамадзянстве заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь ад асоб, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, прымаюцца органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

На падставе артыкула 32 Закона аб грамадзянстве і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь прымаюць заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за мяжой.

Заяву аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь маюць права падаваць:

♦ беларусы, а таксама асобы, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, і іх нашчадкі (кроўныя родзічы па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

♦ асобы, якія маюць выбітныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту або валодаюць прафесіяй або кваліфікацыяй, якая мае дзяржаўную цікавасць для Рэспублікі Беларусь;

♦ асобы, якія з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, якія раней знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым грамадзянін павінен:

♦ выконваць і паважаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, іншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

♦ ведаць адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у межах, неабходных для зносін;

♦ мець законную крыніцу атрымання даходаў, якія забяспечваюць яму і непрацаздольным членам сям'і, якія знаходзяцца на яго ўтрыманні, пражытачны мінімум, устаноўлены ў Рэспубліцы Беларусь;

♦ не мець грамадзянства, альбо страціць грамадзянства замежнай дзяржавы ў выпадку набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь альбо звярнуцца ў паўнамоцны орган замежнай дзяржавы з заявай аб спыненні наяўнага ў яго грамадзянства замежнай дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калі спыненне грамадзянства замежнай дзяржавы немагчыма па незалежных ад яго прычынах.

Для разгляду пытання аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь у Пасольства прадстаўляюцца наступныя дакументы:

1. Заява аб прыёме ў грамадзянства (складаецца ў вольнай форме на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падаецца ў консульскі аддзел Пасольства асабіста; у заяве павінны быць адлюстравана абавязацельства заяўніка выконваць і паважаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і іншыя акты заканадаўства);

2. Анкета;

3. 4 каляровыя фотаздымкі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

4. Аўтабіяграфія (павінна змяшчаць наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння; адукацыя (навучальная ўстанова, спецыяльнасць), працоўная дзейнасць (арганізацыі, пасады); сямейнае становішча (дата і месца рэгістрацыі шлюбу, прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства мужа / жонкі, ці змянялася прозвішча ў шлюбе), звесткі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на 12 лістапада 1991 года і да выезду з Рэспублікі Беларусь, звесткі аб членах сям'і і блізкіх сваяках, якія пражываюць у Канадзе і ў Рэспубліцы Беларусь);

5. Дакумент для выезду за мяжу заяўніка, які змяшчае звесткі пра прозвішча, ўласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць), даты і месцы нараджэння, грамадзянства;

6. Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка альбо іншы дакумент, які пацвярджае факт нараджэння;

7. Пасведчанне (пасведчанні) аб заключэнні (скасаванні) шлюбу (шлюбаў) або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць факты заключэння (скасавання) ім шлюбу (шлюбаў);

8. Дакумент, які пацвярджае наяўнасць законнай крыніцы атрымання даходаў, якія забяспечваюць заяўніку і непрацаздольным членам сям'і, якія знаходзяцца на яго ўтрыманні, пражытачны мінімум, усталяваны ў Рэспубліцы Беларусь на дзень падачы заявы;

9. Дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае адсутнасць або спыненне ў заяўніка грамадзянства замежнай дзяржавы (дакумент, які пацвярджае адсутнасць грамадзянства (выхад з грамадзянства) замежнай дзяржавы, альбо страту грамадзянства замежнай дзяржавы ў выпадку набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь, альбо прыём заявы аб выхадзе з грамадзянства замежнай дзяржавы);

10. Дакумент, які сведчыць аб тым, што заяўнік з'яўляецца беларусам, альбо асобай, якая ідэнтыфікуе сябе як беларус, альбо іх нашчадкам (кроўны сваяк па прамой лініі: дзіця, унук, праўнук), які нарадзіўся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка, копія пасведчання аб нараджэнні хоць бы аднаго з кроўных сваякоў па прамой лініі (бацькі, маці, дзеда, бабкі, прадзеда, прабабкі) альбо копіі іншых дакументаў);

АЛЬБО

хадайніцтва зацікаўленага рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобы, якая мае выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту або валодае прафесіяй або кваліфікацыяй, якая прадстаўляе дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь, адрасаваны ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;

АЛЬБО

дакументы і звесткі, якія сведчаць аб тым, што заяўнік раней знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;

11. Дакумент аб адсутнасці (наяўнасці) судзімасці, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці і (або) ранейшага звычайнага месца жыхарства заяўніка, у тым ліку ў дачыненні да дзяцей ва ўзросце старэйшым за 14 гадоў;

12. Плацежны дакумент на сумму 70 ЕЎРА;


Пры падачы заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім дзіцем да заявы аднаго з бацькоў прыкладаюцца:

1. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці альбо іншы дакумент, які пацвярджае факт нараджэння;

2. Натарыяльна засведчаная згода дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на прыём у грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

3. Натарыяльна засведчаная згода другога з бацькоў — замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства на прыём дзіцяці ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Да заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь могуць прыкладацца іншыя дакументы і (або) матэрыялы, якія маюць значэнне пры разглядзе дадзенага пытання.


ЗАЎВАГІ:

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Канады ці іншых замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, а таксама прадстаўлення натарыяльна заверанага перакладу на рускую або беларускую мову, легалізаванага ва ўстаноўленым парадку.

Усе дакументы павінны быць прадстаўлены ў арыгінале з дадаткам трох ксеракопій. Заява, анкета і аўтабіяграфія падаюцца ў трох экзэмплярах.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці