:

Вызначэнне прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2002 г. «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. №209, пры адсутнасці ў асобы, якая знаходзіцца за мяжой, дакумента, які сведчыць аб наяўнасці грамадзянства Рэспублікі Беларусь (страта, непрыдатнасць да карыстання і іншыя прычыны), узнікненні сумненняў у сапраўднасці або абгрунтаванасці выдачы такога дакумента, а таксама пры абставінах, якія дазваляюць здагадвацца аб наяўнасці альбо адсутнасці ў асобы грамадзянства Рэспублікі Беларусь, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь праводзяць праверку прыналежнасці гэтай асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Вызначэнне прыналежнасці да грамадзянства ажыццяўляецца як па асабістай заяве асобы, складзенай у вольнай форме, так і па ініцыятыве органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь.

Па выніках праверкі асобе выдаецца даведка аб прыналежнасці да грамадзянства альбо аб страце грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якая пацвярджае ўстаноўлены факт.

Для правядзенне праверкі прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь заяўнік прадстаўляе ў Пасольства наступныя дакументы і матэрыялы:

1. Заяву, адрасаваную Пасольству Рэспублікі Беларусь у Канадзе, у вольнай форме з абавязковым указаннем:

♦ прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка;

♦ даты нараджэння заяўніка;

♦ адраса пражывання ў Канадзе;

♦ мабільнага тэлефона;

♦ адраса электроннай пошты;

2. 4 каляровыя фотаздымкі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

3. Аўтабіяграфія (павінна змяшчаць наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння; адукацыя (навучальная ўстанова, спецыяльнасць), працоўная дзейнасць (арганізацыі, пасады); сямейнае становішча (дата і месца рэгістрацыі шлюбу, прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства мужа / жонкі, ці змянялася прозвішча ў шлюбе), звесткі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на 12 лістапада 1991 года і да выезду з Рэспублікі Беларусь, звесткі аб членах сям'і і блізкіх сваяках, якія пражываюць у Канадзе і ў Рэспубліцы Беларусь);

4. Дакумент для выезду за мяжу (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або грамадзяніна СССР) або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;

5. Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка альбо іншы дакумент, які пацвярджае факт нараджэння;

6. Пасведчанне (пасведчанні) аб заключэнні (скасаванні) шлюбу (шлюбаў) або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць факты заключэння (скасавання) ім шлюбу (шлюбаў);

7. Дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае дату і падставы набыцця грамадзянства гэтай дзяржавы (Certificate of Citizenship);

8. Дакументы і (або) матэрыялы, якія пацвярджаюць абставіны, з якімі звязваецца прыналежнасць асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь (калі такія мелі месца):

Падрабязней

♦ пражыванне, навучанне альбо працаўладкаванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 12 лістапада 1991 года і (або) да і пасля названай даты;

♦ знаходжанне або часовая адсутнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь асобы ва ўзросце да 18 гадоў на 12 лістапада 1991 года і (або) да і пасля названай даты сумесна з бацькамі, усынавіцелямі (удачарыцелямі) або адзіным бацькам, усынавіцелем (удачарыцелем);

♦ знаходжанне на вайсковым уліку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 12 лістапада 1991 года;

♦ часовае знаходжанне за межамі Рэспублікі Беларусь на 12 лістапада 1991 года ў сувязі з заклікам на сапраўдную тэрміновую ваенную службу або заклікам афіцэраў запасу на сапраўдную ваенную службу на тэрмін да трох гадоў;

♦ часовая адсутнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 12 лістапада 1991 года, звязаная з працоўнымі, службовымі адносінамі альбо навучаннем, лячэннем, накіраваннем на працу за мяжу, асуджэннем;

♦ праходжанне вайсковай службы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) за яе межамі, службы ў паліцыі, органах бяспекі, юстыцыі ці іншых дзяржаўных органах замежных краін на 12 лістапада 1991 года;

♦ праходжанне вайсковай службы, службы ў паліцыі, органах бяспекі, юстыцыі ці іншых дзяржаўных органах замежных дзяржаў за межамі Рэспублікі Беларусь пасля 12 лістапада 1991 года;

♦ знаходжанне на выхаванні ў дзяржаўных дзіцячых установах альбо ў апекуноў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 12 лістапада 1991 года.


9. Плацежны дакумент на сумму 35 ЕЎРА;

10. Прадаплочаны канверт (Xpresspost, FedEx, UPS) з запоўненым зваротным адрасам, памерам не менш за 26 см x 15.9 см / 10.2" x 6.2" (пры звароце па пошце).

Заяўніком могуць быць таксама прадстаўлены іншыя дакументы і (або) матэрыялы, якія дазваляюць пацвердзіць альбо абвергнуць яго прыналежнасць да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Канады ці іншых замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, а таксама прадстаўлення натарыяльна заверанага перакладу на рускую або беларускую мову, легалізаванага ва ўстаноўленым парадку.

Тэрмін разгляду заявы — да 6 месяцаў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці