:

Інфармацыя для асоб, якія атрымалі замежнае грамадзянства

ПАСЛЯ 17 ЖНІЎНЯ 2002 ГОДА

Асобы, якія выехалі з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае месца жыхарства ў Канаду пасля 13 лістапада 1991 года па агульнаграмадзянскім замежныму пашпартах узору СССР (чырвонага колеру) альбо па іншых пашпартах грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і набылі грамадзянства Канады (ці іншай замежнай дзяржавы) пасля 17 жніўня 2002 года (вызначальнай з'яўляецца дата, якая змешчана ў сертыфікаце аб атрыманні грамадзянства Канады), могуць атрымаць новы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь альбо аформіць дакументы на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку.


ДА 17 ЖНІЎНЯ 2002 ГОДА

Асобы, якія выехалі з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае месца жыхарства ў Канаду пасля 13 лістапада 1991 года па агульнаграмадзянскіх замежных пашпартах узору СССР (чырвонага колеру) альбо па іншых пашпартах грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і набылі грамадзянства Канады (ці іншай замежнай дзяржавы) да 17 жніўня 2002 года (вызначальнай з'яўляецца дата, якая змешчана ў сертыфікаце аб атрыманні грамадзянства Канады) абавязана атрымаць даведку аб адсутнасці грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя аб атрыманні даведкі прадстаўлена ў раздзеле «Вызначэнне прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці