:

Грамадзянства непаўналетніх

У адпаведнасці з артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 1 жніўня 2002 года, дзіця набывае грамадзянства Рэспублікі Беларусь па нараджэнні незалежна ад месца нараджэння, калі на дзень нараджэння дзіцяці хоць бы адзін з яго бацькоў знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.

Гэта распаўсюджваецца на дзяцей, якія нарадзіліся пасля ўступлення ў сілу названага Закона, гэта значыць пасля 17 жніўня 2002 года.

Калі дзіця — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, нарадзілася 17 жніўня 2002 года і пазней, па нараджэнні з'яўляецца таксама грамадзянінам замежнай дзяржавы, то ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам аб грамадзянстве яго бацькі маюць права выбару: альбо захаваць за сваім дзіцем беларускае грамадзянства і аформіць для яго беларускі пашпарт, альбо аформіць для дзіцяці страту беларускага грамадзянства.

Да кампетэнцыі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Канадзе адносіцца афармленне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэгістрацыя страты беларускага грамадзянства для дзяцей, народжаных за межамі Рэспублікі Беларусь, пры ўмове, калі адзін з бацькоў дзіцяці з'яўляецца замежным грамадзянінам, а другі — грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, які аформіў выезд на пастаяннае жыхарства за мяжу і які знаходзіцца на пастаянным консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Канадзе.

Для афармлення страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзіцем, які набыў па нараджэнні разам з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублікі Беларусь, у Пасольства прадстаўляюцца наступныя дакументы:

1. Сумесная заява бацькоў (запаўняецца асабіста пры звароце ў Пасольства);

2. Дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае набыццё дзіцем грамадзянства гэтай дзяржавы (Certificate of Citizenship);

• для непаўналетніх, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, і нарадзіліся ў Канадзе, такімі дакументамі будуць канадскае пасведчанне аб нараджэнні і канадскі пашпарт (прадстаўляюцца абодва дакументы);

3. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;

4. Пашпарт дзіцяці (замежны і беларускі);

5. Натарыяльна засведчаная згода дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на спыненне грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

6. Два каляровыя фотаздымкі дзіцяці, адпаведныя яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

7. Дакументы, якія сведчаць асобу бацькоў;

8. Плацежны дакумент на сумму 35 ЕЎРА;

Па выніках разгляду заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Пасольствам афармляецца адпаведная даведка, якую абавязкова трэбы прад'яўляць ў замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь пры кожным звароце для афармлення візы для дзіцяці.

Тэрмін разгляду заявы — да 2 месяцаў.

Афармленне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэгістрацыя страты беларускага грамадзянства дзіцем, адзін з бацькоў якога з'яўляецца замежным грамадзянінам, а другі – грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або выпісаным без афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (незалежна ад наяўнасці рэгістрацыі на тэрыторыі замежнай дзяржавы), адносіцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы рэгістрацыі. Пасольства Рэспублікі Беларусь У Канадзе ў дадзеным выпадку можа аформіць дзіцяці пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь. Віза дзіцяці ў пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы не ставіцца.

Дакументы, неабходныя для афармлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэгістрацыі страты беларускага грамадзянства, ўдакладняюцца заяўніком у кожным канкрэтным выпадку самастойна ў органах унутраных спраў па месцы рэгістрацыі ў Беларусі.


ЗАЎВАГІ:

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Канады ці іншых замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, а таксама прадстаўлення натарыяльна заверанага перакладу на рускую або беларускую мову, легалізаванага ва ўстаноўленым парадку.

Грамадзянства непаўналетніх дзяцей, народжаных у перыяд з 12 лістапада 1991 года па 16 жніўня 2002 года ўключна

Дзіця з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, калі на дзень нараджэння дзіцяці:

♦ абодва яго бацькі знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;

♦ дзіця нарадзілася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адзін з яго бацькоў знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;

♦ адзін з бацькоў дзіцяці быў невядомы або не меў ніякага грамадзянства, а другі знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;

♦ дзіця нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь і адзін з яго бацькоў знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываў (быў прапісаны) у Рэспубліцы Беларусь альбо выпісаны без афармлення выезду на пастаяннае жыхарства за мяжу.

Калі на дзень уступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2002 года «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (17 жніўня 2002 года) з моманту нараджэння дзіцяці не ўзнікла абставінаў, якія прывялі да спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь у дзіцяці і (або) яго бацькоў (напрыклад, з прычыны набыцця замежнага грамадзянства), то дзіця з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці