:

Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2002 г. «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь прымаюць заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь асоб, якія пастаянна пражываюць за мяжой (гэта значыць аформілі пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, маюць пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і стаяць на пастаянным консульскім уліку).

Для афармлення выхаду з грамадзянства Рэспублікі Беларусь у Пасольства прадстаўляюцца наступныя дакументы:

1. Заява аб выхадзе з грамадзянства (складаецца ў вольнай форме на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падаецца ў консульскі аддзел Пасольства асабіста);

2. Анкета;

3. 4 каляровыя фотаздымкі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

4. Аўтабіяграфія (павінна змяшчаць наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння; адукацыя (навучальная ўстанова, спецыяльнасць), працоўная дзейнасць (арганізацыі, пасады); сямейнае становішча (дата і месца рэгістрацыі шлюбу, прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства мужа / жонкі, ці змянялася прозвішча ў шлюбе), звесткі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на 12 лістапада 1991 года і да выезду з Рэспублікі Беларусь, звесткі аб членах сям'і і блізкіх сваяках, якія пражываюць у Канадзе і ў Рэспубліцы Беларусь);

5. Пашпарт заяўніка;

6. Пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы альбо дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які гарантуе набыццё заяўнікам грамадзянства гэтай дзяржавы;

7. Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка альбо іншы дакумент, які пацвярджае факт нараджэння;

8. Пасведчанне (пасведчанні) аб заключэнні (скасаванні) шлюбу (шлюбаў) або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць факты заключэння (скасавання) ім шлюбу (шлюбаў);

9. Плацежны дакумент на сумму 250 ЕЎРА;


Пры падачы заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім дзіцем да заявы аднаго з бацькоў прыкладаюцца:

1. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці альбо іншы дакумент, які пацвярджае факт нараджэння;

2. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дзіцяці;

3. Пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы альбо дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які гарантуе набыццё заяўніком грамадзянства гэтай дзяржавы;

4. Натарыяльна засведчаная згода дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

5. Натарыяльна засведчаная згода другога з бацькоў, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, на выхад дзіцяці з грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Калі ў асобы, якая хадайнічае аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, маюцца непаўналетнія дзеці ад шлюбу, які скасаваны, заяўнік павінен прадставіць:

♦ натарыяльна засведчаную заяву былога мужа (жонкі) аб наяўнасці або адсутнасці да яго матэрыяльных прэтэнзій;

♦ копіі дакументаў аб скасаванні шлюбу, смерці аднаго з бацькоў, усынаўленні, пазбаўленні бацькоўскіх правоў, выплаце аліментаў.

Бацькі, якія хадайнічаюць аб сваім выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, могуць выказаць у заяве аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь просьбу аб захаванні грамадзянства Рэспублікі Беларусь іх дзецям.


ЗАЎВАГІ:

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Канады ці іншых замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, а таксама прадстаўлення натарыяльна заверанага перакладу на рускую або беларускую мову, легалізаванага ва ўстаноўленым парадку.

Усе дакументы павінны быць прадстаўлены ў арыгінале з дадаткам трох ксеракопій. Заява, анкета і аўтабіяграфія падаюцца ў трох экзэмплярах.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці