:

Патрабаванні да дакументаў

Пры кожным звароце ў консульскую службу Пасольства для ажыццяўлення любой адміністрацыйнай працэдуры кожны раз прадстаўляецца поўны камплект арыгіналаў дакументаў, пазначаных у спісе на адпаведнай старонцы сайта Пасольства.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў (пасведчанні аб нараджэнні, заключэнні або скасаванні шлюбу і інш.), прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі.

У асобных выпадках (напрыклад, абмен пашпарта грамадзяніна, які пастаянна пражывае (зарэгістраваны) у Рэспубліцы Беларусь або выдача ўпершыню пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (серыі РР) дзіцяці, якое нарадзілася ў Канадзе) патрабуецца таксама прадстаўленне натарыяльна заверанага перакладу на рускую ці беларускую мову, легалізаванага ва ўстаноўленым парадку.

Для выканання асобных адміністрацыйных працэдур у Пасольства неабходна прадстаўляць:

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне на тэрыторыі замежнай дзяржавы — такім дакументам у Канадзе будзе від на жыхарства (Permanent Residence Card) або сертыфікат аб набацці грамадзянства Канады (Certificate of Citizenship), легалізаваны ва ўстаноўленым парадку;

♦ для непаўналетніх, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, і нарадзіліся ў Канадзе, такімі дакументамі будуць канадскае пасведчанне аб нараджэнні і канадскі пашпарт (прадстаўляюцца абодва дакументы);

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне на тэрыторыі замежнай дзяржавы — часовы від на жыхарства ў Канадзе (Visitor Record), дазвол на працу (Work Permit) або навучанне (Study Permit);

дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання заяўніка ў Канадзе -  даведка з месца працы або вучобы, аформленая на фірмавым бланку, з подпісам упаўнаважанай асобы, якая пацвярджае факт навучання, стажыроўкі або працаўладкавання заяўніка, і якая змяшчае звесткі аб тэрмінах пачатку/заканчэння навучання, стажыроўкі або працы;

дакументы, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга:

♦ дакумент для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь законнага прадстаўніка, у якім маецца адзнака аб непаўналетнім, законным прадстаўніком якога з'яўляецца ўладальнік дакумента;

♦ пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;

♦ пасведчанне аб усынаўленні (удачарэнні) або копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) непаўналетняга — у выпадку, калі ўсынавіцель не запісаны ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні ў якасці аднаго з бацькоў усыноўленага (удачаронага) ім непаўналетняга;

♦ пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага;

♦ дагавор аб умовах выхавання і ўтрымання дзяцей;

♦ копія рашэння органа апекі і папячыцельства аб устанаўленні апекі або папячыцельства над непаўналетнім і прызначэнні грамадзяніна апекуном або папячыцелем непаўналетняга.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці