:

Парадак прыёму дакументаў

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў (пасведчанні аб нараджэнні, заключэнні або скасаванні шлюбу і інш.), прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі.

У асобных выпадках (напрыклад, абмен пашпарта грамадзяніна, які пастаянна пражывае (зарэгістраваны) у Рэспубліцы Беларусь або выдача ўпершыню пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (серыі РР) дзіцяці, якое нарадзілася ў Канадзе) патрабуецца таксама прадстаўленне натарыяльна заверанага перакладу на рускую ці беларускую мову, легалізаванага ва ўстаноўленым парадку.

ПА ПОШЦЕ прымаюцца дакументы для большасці адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца консульскай службай Пасольства, напрыклад: легалізацыя дакументаў, афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, выдача/абмен пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (серыі РР), аднаразовае падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта, выдача пасведчання на вяртанне, выпатрабаванне дакументаў, афармленне даведак, пастаноўка/зняцце з консульскага ўліку.

Звяртаем увагу, што Пасольства не нясе адказнасці за працу паштовых службаў у выпадку страты уваходнай/выходнай карэспандэнцыі.

АСАБІСТАЯ ПАДАЧА дакументаў абавязкова для выканання ўсіх натарыяльных дзеянняў, падачы дакументаў на абмен пашпарта грамадзяніна, які пастаянна пражывае (зарэгістраваны) у Рэспубліцы Беларусь, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, а таксама па пытаннях афармлення і выхаду з Грамадзянства.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці