:

Натарыяльныя дзеянні

За здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць звяртацца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Канадзе. Для гэтага неабходна папярэдне запісацца на прыём і накіраваць на электронную пошту ca.consul@mfa.gov.by тэкст дакумента, які неабходна запэўніць (даверанасць, згода, заява і г.д.) у фармаце doc або docx, прыкласці копіі сапраўдных пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь або дакладна указаць пашпартныя дадзеныя (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар, серыя і нумар пашпарта, кім і калі выдадзены, месца рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь) асоб, якія згадваюцца ў дакуменце, які патрэбна заверыць. Тэксты даверанасцяў, згод, заяў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай альбо рускай мовах.

Натарыяльныя дзеянні выконваюцца толькі пры асабістым звароце ў Пасольства.

Грамадзяне, якія звяртаюцца за здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць сапраўдныя дакументы, якія сведчаць іх асобу, і, пры неабходнасці, дзеяздольнасць (грамадзянскую дзеяздольнасць), праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на здзяйсненне такіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.

Пры афармленні асобных відаў даверанасцяў альбо засведчанні дагавораў патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў.

Стаўкі консульскага збору за здзяйсненне самых распаўсюджаных натарыяльных дзеянняў прадстаўлены ў табліцы.

Натарыяльнае дзеянне Стаўка
консульскага сбору
ЕЎРА
20.5. Сведчанне згоды 35
20.8. Сведчанне даверанасцяў ў дачыненні да транспартных сродкаў, у тым ліку ў парадку перадаверу:  
блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабцы, усынавіцелям і усыноўленым) 35
іншым асобам 70
20.9. Сведчанне даверанасцяў на права карыстання, валодання і распараджэння маёмасцю, акрамя даверанасцяў, указаных у падпункце 20.8 гэтага пункта:  
блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабцы, усынавіцелям і усыноўленым) 35
іншым асобам 70
20.10. Сведчанне іншых даверанасцяў, акрамя названых у падпунктах 20.8 і 20.9 35
24. Сведчанне вернасці копій дакументаў і выпісак з іх 35
25. Сведчанне сапраўднасці подпісу на дакументах, за выключэннем сапраўднасці подпісу перакладчыка (за кожны подпіс) 35
33. Выдача дублікатаў натарыяльна засведчаных дакументаў 35

У выпадку, калі дзеянне не пазначана ў табліцы, неабходна ўдакладніць магчымасць яго здзяйснення і стаўку консульскага збору, напісаўшы на электронную пошту ca.consul@mfa.gov.by консульскага аддзела Пасольства.

Парадак аплаты консульскага збору.

Для здзяйснення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы не адпаведныя патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці: якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, не агавораныя выпраўленні; выкананыя з парушэннем правілаў справаводства; якія змяшчаюць звесткі, ганьбуюць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзян, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдычных асоб.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці