:

Разгляд заявы аб аднаразовым прадаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь

Для аднаразовага прадаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь, неабходна прадставіць наступныя дакументы:

які дасягнуў 14-гадовага ўзросту:

1. Заява;

2. Пашпарт заяўніка;

3. Адзін каляровы фотаздымак заяўніка, адпаведны яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

4. Дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання заяўніка ў дзяржаве знаходжання (напрыклад, даведка з месца працы або вучобы, аформленая на фірмавым бланку, з подпісам упаўнаважанай асобы, якая пацвярджае факт навучання, стажыроўкі або працаўладкавання заяўніка, і якая змяшчае звесткі аб тэрмінах пачатку / заканчэння навучання, стажыроўкі або працы);

5. Згода законнага прадстаўніка непаўналетняга (ад 14 да 18 гадоў) на падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта, засведчаныя натарыяльна (можна аформіць у Пасольстве) і легалізаваная ва ўстаноўленым парадку (у выпадку засведчання канадскім натарыусам);

6. Плацежны дакумент на сумму 20 ЕЎРА;

7. Прадаплочаны канверт (Xpresspost, FedEx, UPS) з запоўненым зваротным адрасам памерам не менш за 26 см x 15.9 см / 10.2" x 6.2" (пры звароце па пошце).


які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту:

Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

1. Заява;

2. Пашпарт непаўналетняга;

3. Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;

4. Адзін каляровы фотаздымак непаўналетняга, адпаведны яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

5. Дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання непаўналетняга ў дзяржаве знаходжання (даведка з месца вучобы, аформленае на фірмавым бланку з подпісам упаўнаважанай асобы, якая пацвярджае факт навучання і якая змяшчае звесткі аб тэрмінах пачатку / заканчэння навучання);

6. Плацежны дакумент на сумму 20 ЕЎРА;

7. Прадаплочаны канверт (Xpresspost, FedEx, UPS) з запоўненым зваротным адрасам памерам не менш за 26 см x 15.9 см / 10.2" x 6.2" (пры звароце па пошце).


ЗАЎВАГІ:

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь можа быць прадоўжаны толькі аднаразова на два гады з даты заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта.

Пашпарты для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (серыі РР) не падаўжаюцца — такі пашпарт магчыма толькі абмяняць на новы.

У аднаразовым прадаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта можа быць адмоўлена. Консульскі збор у гэтым выпадку вяртанню не падлягае.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці