:

Абмен пашпарта грамадзяніна, які пастаянна пражывае (зарэгістраваны) у Рэспубліцы Беларусь

Падставамі для абмену пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае (зарэгістраваны) ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца:

♦ заканчэнне тэрміну дзеяння пашпарта (гл. заўвагі);

♦ зрасходаванне лістоў, прызначаных для адзнак;

♦ непрыдатнасць для выкарыстання;

♦ змена палавой прыналежнасці;

♦ змена (перамена) прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;

♦ ўстанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце.

Дакументы на абмен падаюцца грамадзянінам асабіста або законным прадстаўніком непаўналетняга.

Для падачы дакументаў на абмен пашпарта грамадзяне павінны знаходзіцца на часовым консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Канадзе.

У пашпарце, які неабходна памяняць, павінна быць сапраўдная адзнака аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 №200 для абмену пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, неабходна прадставіць наступныя дакументы:

які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну яго дзеяння, зрасходвання лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці:

1. Заява, адрасаваная Пасольству Рэспублікі Беларусь у Канадзе, у вольнай форме з абавязковым змяшчэннем:

♦ прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка;

♦ даты нараджэння заяўніка;

♦ адраса пражывання ў Канадзе;

♦ мабільнага тэлефона;

♦ адраса электроннай пошты;

♦ подпісу заяўніка;

2. Пашпарт, які падлягае абмену;

3. 4 каляровыя фотаздымкі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

4. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;

5. Пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;

6. Пасведчанне аб скасаванні шлюбу альбо копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам;

7. Пасведчанне аб смерці альбо копія рашэння суда аб абвяшчэнні грамадзяніна (грамадзянкі) памерлым (ай) — у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка;

8. Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;

9. Плацежны дакумент на сумму 100 ЕЎРА;


які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку змены (перамены) прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, ўстанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце:

1. Заява, адрасаваная Пасольству Рэспублікі Беларусь у Канадзе, у вольнай форме з абавязковым змяшчэннем:

♦ прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка;

♦ даты нараджэння заяўніка;

♦ адраса пражывання ў Канадзе;

♦ мабільнага тэлефона;

♦ адраса электроннай пошты;

♦ подпісу заяўніка;

2. Пашпарт, які падлягае абмену;

3. 4 каляровыя фотаздымкі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

4. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;

5. Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;

6. Пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;

7. Пасведчанне аб скасаванні шлюбу альбо копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання заяўніком шлюбу;

8. Пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўніком прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (прымаюцца да разгляду толькі пасведчанні, выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь);

9. Плацежны дакумент на сумму 100 ЕЎРА;


які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту (за выключэннем выпадку пераезду грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які раней пастаянна пражываў за межамі Рэспублікі Беларусь, на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь):

Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

1. Заява, адрасаваная Пасольству Рэспублікі Беларусь у Канадзе, у вольнай форме з абавязковым змяшчэннем:

♦ прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка;

♦ даты нараджэння заяўніка;

♦ адраса пражывання ў Канадзе;

♦ мабільнага тэлефона;

♦ адраса электроннай пошты;

♦ подпісу заяўніка;

2. Пашпарт, які падлягае абмену;

3. Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;

4. 4 каляровыя фотаздымкі непаўналетняга, адпаведныя яго ўзросту (патрабаванні да фотаздымкаў);

5. Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;

6. Плацежны дакумент на сумму 100 ЕЎРА;


ЗАЎВАГІ:

Дакументы для абмену пашпарта ў сувязі з заканчэннем тэрміну яго дзеяння могуць быць прыняты не раней, чым за год да заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта.

Да абмену прымаюцца толькі пашпарты, тэрмін дзеяння якіх не мінуў. Калі з даты заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта прайшло не больш 2-х гадоў, ён можа быць прадоўжаны ва ўстаноўленым парадку.

Заявы для абмену пашпарта прымаюцца ад грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца часова на тэрыторыі Канады на законных падставах (вучоба, стажыроўка, праца па кантракце і г.д.) і якія знаходзяцца на часовым консульскім уліку.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Канады ці іншых замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, а таксама прадстаўлення натарыяльна заверанага перакладу на рускую або беларускую мову, легалізаванага ва ўстаноўленым парадку.

Прыняцце ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і іншымі юрыдычнымі асобамі рашэння аб часовым абмежаванні права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь, а таксама невыкананне грамадзянінам іншых прадугледжаных нацыянальным заканадаўствам абавязкаў з'яўляюцца падставамі для адмовы ў выдачы пашпарта. У сувязі з гэтым, у выпадку адмовы органам унутраных спраў у выдачы пашпарта, спагнаны замежнай установай консульскі збор за абмен пашпарта вяртанню не падлягае.

Працэдура абмену пашпарта праз замежную ўстанову займае працяглы час (як правіла, не менш за 3-4 месяцы з улікам правядзення неабходных узгадненняў і часу на дастаўку дакументаў дыпламатычнай поштай). Пры неабходнасці абмену пашпарта ў больш сціснутыя тэрміны неабходна звяртацца непасрэдна ў падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, атрымаўшы ў Пасольстве, пры неабходнасці (калі тэрмін дзеяння пашпарта скончыўся), пасведчанне на вяртанне.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці