:

Тэхнічныя патрабаванні да фотаздымкаў

Фотаздымкі заяўнікоў, якія прыкладаюцца да дакументаў, павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

♦ павінны быць каляровымі, пажадана на адным лісце (не разрэзаныя);

♦ павінны быць ідэнтычныя адзін аднаму;

♦ памер фотаздымкаў павінен быць не менш за 40 мм x 50 мм (1 3/5 «х 2» цалі);

♦ даўжыня твару асобы на фотаздымку ад падбародка да верхняга краю галавы павінна быць ад 32 мм да 35 мм (1 3/10" – 1 3/8" цалі);

♦ адлегласць паміж краем фотаздымку і верхнім краем валасянога покрыва павінна складаць не менш за 2 мм;

♦ павінны быць зробленыя ў анфас (асоба звернута прама да фатографа, без павароту галавы), на роўным светлым фоне без малюнкаў;

♦ асобы, якая фатаграфуецца, павінна быць без галаўнога ўбору; не дапускаецца фатаграфаванне ў форменнай вопратцы, у акулярах з прыцемненым шклом (акрамя інвалідаў па зроку) або акулярах, аправа якіх хоць бы часткова закрывае вочы;

♦ пры вырабе фотаздымкаў дапускаецца толькі тэхнічная рэтуш; малюнак на фотаздымку павінен быць выразным, не дапускаюцца заломы, драпіны, парушэнне эмульсійнага пласта, зацякі, розныя віды вэлюму, эфект «чырвоных вачэй»;

♦ дзіця на фотаздымку павінна быць адно (без бацькоў), з закрытым ротам, адкрытымі вачыма, спінка крэсла альбо староннія прадметы (цацкі) не павінны быць бачныя;

♦ даўнасць фотаздымка не павінна перавышаць 6 месяцаў.

Дадаткова да пералічаных патрабаванняў, на абароце кожнага фотаздымку для пашпарта і пасведчання на вяртанне шарыкавай ручкай на рускай або беларускай мове павінны быць пазначаныя прозвішча і ініцыялы таго, хто на ім выяўлены.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці