:

Пастаянны консульскі ўлік

Грамадзяне, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, абавязаны стаць на консульскі ўлік грамадзян, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у дзяржаве пастаяннага пражывання, а ў выпадку адсутнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы Рэспублікі Беларусь у дзяржаве пастаяннага пражывання – у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у іншай найбліжэйшай дзяржаве альбо ў галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (далей – пастаянны консульскі ўлік).

Грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у замежнай дзяржаве, якія жадаюць вярнуцца на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны зняцца з консульскага ўліку ў адпаведным дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь.

Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік грамадзянін (або яго законны прадстаўнік) прадстаўляе:

1. Заяву (на рускай або беларускай мове);

2. Пашпарт заяўніка;

3. Адзін фотаздымак заяўніка (патрабаванні да фотаздымкаў);

4. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы (від на жыхарства ў Канадзе (Permanent Residence Card) або сертыфікат аб набацці грамадзянства Канады (Certificate of Citizenship), легалізаваны ва ўстаноўленым парадку);

5. Плацежны дакумент на сумму 10 ЕЎРА;

6. Прадаплочаны канверт (Xpresspost, FedEx, UPS) з запоўненым зваротным адрасам памерам не менш за 26 см x 15.9 см / 10.2" x 6.2" (пры звароце па пошце).

Для зняцця з консульскага ўліку грамадзянін (або яго законны прадстаўнік) прадстаўляе:

1. Заява;

2. Пашпарт заяўніка.

У выпадку пастаноўкі / зняцця з пастаяннага консульскага ўліку асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, вышэйпералічаныя дакументы (павінны быць аформлены на непаўналетняга) прадстаўляюць іх законныя прадстаўнікі (бацька ці маці). Пры гэтым дадаткова падаецца пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.

Пастаноўка на пастаянны консульскі ўлік асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, а таксама зняцце з пастаяннага консульскага ўліку ўсіх катэгорый асоб ажыццяўляецца бясплатна.

Тэрміны ажыццяўлення працэдуры:

♦ пры асабістым звароце — у дзень падачы заявы;

♦ пры накіраванні дакументаў поштай — 10 дзён з дня падачы заявы.


ЗАЎВАГА:

Асобы, якія знаходзіліся на консульскім уліку ў дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь, пры вяртанні на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь маюць права льготнага перамяшчэння асабістых рэчаў. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь і мытні «Мінск-2».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці